Жыццё “як у кіно” прынцэсы-жэньшэнь
У назве свайго праекта Наталля КУНІЦКАЯ абыграла ўласнае прозвішча. Mustelide сугучна слову “куніца”. Пяць гадоў таму клавішніца групы “Серебряная свадьба” адарвалася ад калектыву, пачала сама ствараць музыку і практычна імгненна з поўнай невядомасці трапіла на старонкі модных выданняў, на фестывальныя сцэны, у спісы лаўрэатаў розных прэмій. І амаль адразу яе назвалі “электроннай прынцэсай”. Песні вабілі незвычайнасцю, у гэтым і быў сакрэт поспеху. Не так даўно адбылася прэм’ера ўжо трэцяй яе пласцінкі — Ginseng Woman, створанай з гукаў зламаных інструментаў. Гісторыя паўтарылася: песні Mustelide ізноў у цэнтры ўвагі.
Наталля нястомна прадзюсіруе не толькі сваю музыку, але і сваю кар’еру. І пры гэтым няспынна парушае межы, бо лічыць, што ў ХХІ стагоддзі для музыканта іх няма — ні геаграфічных, ні творчых.
Далей