У фае з вялізнымі люстэркамі шпацыруюць паны і паненкі ў строях пачатку ХХ стагоддзя. Дамы папраўляюць капелюшы, кавалеры спраўджваюць, ці бездакорна сядзіць “матылёк”. Усе чакаюць прэм’еру — спектакль па п’есе аднаго маладога аўтара пад назвай “Паўлінка”. Кажуць, што будзе і сам пісьменнік. Прыедзе ў Санкт-Пецярбург аднекуль з-пад Мінску.