Дзівосы біенале
Гэтым разам выбар беларускага ўдзельніка біенале ў Венецыі, здавалася б, павінен быў задаволіць усіх. Ніякай нагоды для скандалу! Па-першае, абраны мастак, які заслужыў бездакорную рэпутацыю ў сферы contemporary art — Канстанцін Селіханаў. Па-другое, фінансавыя і тэхнічныя пытанні бадай упершыню ў кароткай гісторыі нашага ўдзелу вырашаюцца складна. Зрэшты, ёсць-такі адна праблемка. Як распавяла куратар праекта Вольга Рыбчынская, памяшканне, у якім размесціцца павільён, нярэдка церпіць ад звыклай для Венецыі “высокай вады”.
Але, думаецца, гэтым усе клопаты “абраных” не вычарпаюцца. Недарэмна ж Канстанцін на нядаўняй прэс-канферэнцыі прызнаўся, што з трыма калегамі ён ужо перастаў вітацца. Нешта мне падказвае: гэты лік яшчэ павялічыцца. Не ўмее наш народ радавацца чужому поспеху!
Далей