Хіраноры ІТА: “Одзу — гэта Джэйн Осцін у літаратуры”
“Паглядзіце на гэты кадр — у фільмах Ясудзіра Одзу прастора распавядае больш, чым нам падаецца…” Тым, хто на мінулым тыдні патрапіў у мінскі кінатэатр “Піянер”, неверагодна пашчасціла. Па-першае, там ладзілася рэтраспектыва класіка японскага і сусветнага кіно Ясудзіра Одзу. Па-другое, на працягу тыдня адмыслова адабраныя і адрэстраўраваныя стужкі майстра прадстаўляў і разбіраў японскі кіназнаўца Хіраноры ІТА.
— На трэцім курсе я ўбачыў фільмы рэжысёра, і яны настолькі мяне ўразілі, што я вырашыў прысвяціць Ясудзіра Одзу сваё жыццё, — прызнанне спадара Іта прагучала цалкам у самурайскім духу. Чаму Одзу лічыцца самым японскім рэжысёрам, у чым магія яго кіно, і ці ёсць сёння ў майстра сапраўдныя паслядоўнікі? Кіназнаўца шчыра распавёў аглядальніку “К” пра аўтара, які змяніў яго жыццё.
Далей