Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага развітаўся з цудоўным акцёрам, выбітным педагогам па сцэнічнай мове Уладзімірам Курганам. Ён выйшаў на гэтую сцэну адразу пасля заканчэння тэатральна-мастацкага інстытута і прысвяціў служэнню роднаму тэатру 45 гадоў.