І ніякіх бляшанак!
21 сакавіка ў Магілёве распачаўся ХIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Сярод асаблівасцей фестывалю асабіста я б падкрэсліла трывалую планамернасць, доўгія прэлюдыі і яшчэ больш працяглыя пасляслоўі. Праграма цяперашняга форуму была аб’яўлена адразу пасля навагодніх святаў. Квіткі пачалі прадавацца больш як за два месяцы да пачатку — з 15 студзеня. А новыя праекты і спектаклі, якія з’яўляюцца ў пазафестывальны час, часта аказваюцца насамрэч працягам мінулых форумаў, іх творчым вынікам. Як прыклад — “Жоўты пясочак” паводле Васіля Быкава ў пастаноўцы Камілі Хусаінавай.
Пра гэты і многія іншыя фестывальныя пачыны і далейшыя планы мы гутарым з дырэктарам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэем НОВІКАВЫМ, які летась быў адзначаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй “за ўнёсак у мастацтва”
Далей