Каўбаса бясплатнай не бывае. А вось песня…
Першы раз я пабываў на Ваўкавышчыне ў 2006 годзе. “К” мела тады неблагія стасункі з кіраўніцтвам раёна. Тагачасны старшыня райвыканкама Міхаіл Савельеў, які актыўна прапагандаваў гісторыю і культуру роднага краю, нават неяк заязджаў да нас у рэдакцыю. Менавіта Міхаіл Генадзьевіч запрасіў мяне ў Ваўкавыск на святочнае адкрыццё фантана. Паспелі наведаць не толькі ўрачыстасці, але і ваенна-гістарычны музей імя Пятра Баграціёна, гарадскі дом рамёстваў, навюткі аграгарадок Гнезна з шыкоўнымі клубнай установай, школай і бальніцай.
Такім і заставаўся для мяне раён: вясновае адраджэнне, дзіўная кветка фантана, скульптурная выява гордага ваўка і зладжаная праца работнікаў культуры…
Далей