Румынская рапсодыя Джорджэ Энеску
1 сакавіка румынскі народ адзначае Мэрцішор — свята сустрэчы вясны. У гэты дзень людзі дораць адзін аднаму маленькія бутаньеркі ў выглядзе кветачак з чырвоных і белых нітак. Гістарычныя карані свята агорнутыя таямніцай, пра яго паходжанне ў румынскім фальклоры захаваліся размаітыя рамантычныя легенды.
Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылася лекцыя-канцэрт, арганізаваная па ініцыятыве жонкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Надзі Машану. Музычная школа Арцёма Шаплыкі знаёміла беларускую аўдыторыю з постаццю Джорджэ Энеску. На жаль, у нашай краіне пра яго ведаюць нават не ўсе меламаны. Між тым, гэты кампазітар, скрыпач, дырыжор, асветнік і педагог справядліва лічыцца гонарам румынскай музычнай культуры і сусветным феноменам.
Далей