Рэдагаванне балетаў і нас
Аднаўленне лепшых спектакляў мінулых гадоў, вяртанне ў афішу вядомых спектакляў у новай рэдакцыі — справа, здавалася б, звыклая. У тым ліку, і для беларускага балета, дзе апошнім часам да гледача вярнуліся два цудоўныя, высакакласныя творы — “Спартак” і “Рамэа і Джульета”. Абодва — у пастаноўцы народнага артыста Беларусі і СССР Валянціна Елізар’ева, які акурат у перыяд паміж згаданымі дзвюма працамі быў прызначаны мастацкім кіраўніком нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра.
Далей