Скульптура будзе заўжды!
Леў ГУМІЛЕЎСКІ — класік беларускага мастацтва. Ягоная творчасць збольшага прыпадае на часы “сацыялістычнага рэалізму”, але сутнасна ў ёй увасоблена беларуская ментальнасць, выяўленая ў вобразах рамантычных, і пры гэтым шчырых ды праўдзівых. Леў Мікалаевіч уганараваны званнем народнага мастака Беларусі. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Саюзнай дзяржавы, мае іншыя прэстыжныя адзнакі. Але найперш ягоны высокі статус вызначае тая акалічнасць, што зробленае ім у савецкі час захоўвае культурную значнасць і грамадскую актуальнасць і ў незалежнай Беларусі. Тым больш, скульптар плённа працуе і сёння. Шэраг праектаў ён рэалізаваў у суаўтарстве з сынам Сяргеем ГУМІЛЕЎСКІМ. Сын і бацька займаюць адну майстэрню, дзе з імі і сустрэўся карэспандэнт “К”.
Далей