Канстытуцыя як з’ява культуры
15 сакавіка мы адсвяткавалі 25-гадовы юбілей Канстытуцыі. За непрацяглы па гістарычных мерках час былі закладзены трывалыя асновы Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы. Звод законаў не толькі ўсталёўвае фундаментальныя прынцыпы арганізацыі і функцыянавання беларускага грамадства і дзяржавы, але і замацоўвае палітыка-прававымі сродкамі грамадскую згоду і адзінства народа.
У паняцце Канстытуцыі мы ўкладаем перш за ўсё юрыдычны змест. Усе людзі, якія маюць прынамсі сярэднюю адукацыю, ведаюць, што Асноўны Закон краіны замацоўвае дзяржаўны лад і асноватворныя правы і свабоды асобы. Але ці мае Канстытуцыя іншыя вымярэнні? Ці можна яе разглядаць як феномен культуры — у самым шырокім сэнсе слова? Як пэўны вынік цывілізацыйнага развіцця?
Далей