Сёлетняя “ПлаSтформа” атрымалася да пярэстасці разнастайнай. Пашырыліся стылістычныя межы (у прыватнасці, у іх быў уключаны арт-перформанс) і геаграфія ўдзельнікаў. Куды больш насычанай стала дадатковая праграма, разлічаная не на гледачоў, а на ўдзельнікаў працэсу. Маладая менеджарская каманда значна разгрузіла нястомнага рупліўца Вячаслава Іназемцава, які раней мусіў завіхацца больш за ўсіх.