... дзясятая прыступка па дняпроўскай “лествіцы
Міжнародны фестываль, які штогод ладзіць культурна-асветніцкі цэнтр “Лествіца” ў горадзе Дняпро (былы Днепрапятроўск, былы Екацярынаслаў) я наведваю ахвотней за іншыя. Прычынай гэтаму непрадузятасць у рашэннях журы, і ўвогуле — там больш душэўна.
На паліцы ўжо дзве — сярэбраная и бронзавая — галоўныя ўзнагароды (зямны шар, абвіты кінастужкай-“лествіцай” — аўтарская праца выдатнага скульптара Сяргея Збітнева) і два спецыяльныя прызы журы. Адзін ужо з апошняй “Лествіцы — 2019” за фільм “Ігар Лучанок. Пра песні, Радзіму і сяброў”. Ён аздобіць і без таго багатую выставу “трафеяў” у офісе “Майстэрні Уладзіміра Бокуна”, пад дахам якой ствараўся гэты фільм. Сёлетняя “Асамблея на Дняпры” юбілейная: гэта ўжо…
Далей