Аркестр, у якім не бывае памылак
Музыкант Аляксей ВАРСОБА мог бы спакойна адпачываць на лаўрах толькі дзякуючы ўжо бадай культаваму трыа Port Mone. А калі дадаць удзел у добрым тузіне розных калабарацый — у тым ліку, і міжнародных… Тым не меней, усяго гэтага яму стала замала, і з палову года таму няўрымслівы акардэаніст зрабіўся яшчэ і дырыжорам уласнага аркестра, які прынцыпова не збіраецца на рэпетыцыі. Гэты папраўдзе авангардысцкі, шалёны, утапічны і дужа рызыкоўны пачын сёння захапляе Аляксея куды болей за паспяховыя выступы на прэстыжных фэстах.
Далей