Пытанні з адказамі і без
Падобна на тое, што з асобнымі бібліятэкарамі краіны ў мяне ідзе “гульня”: неабвешчаная, ціхая, нябачная, але на змор. Я — да іх, яны — ад мяне. Папярэджваю, што буду, што чакайце ў госці, рыхтуйце гаворку пра дасягненні, аднак і не забудзьцеся пра самакрытыку. “Чакаем! — радасна паведамляюць мне. — Прадчуваем цікавы дыялог!” І вось прыязджаю я ўвесь такі — у прадчуванні, а бібліятэкараў няма: то захварэлі, то на тэрміновую нараду ад’ехалі.
У Перхавічах я таксама з захавальнікам і прапагандыстам літаратуры не пабачыўся — па нейкай прычыне ён адсутнічаў. Але не адной жа бібліятэкай слаўны гэты аграгарадок? Не адной. “Чым яшчэ?” — спытаеце вы. Зараз раскажу.
Далей