“Я пакаяўся перад Мулявіным”
За пачатак адліку вялікай, слаўнай і ў чымсьці драматычнай гісторыі “Песняроў”, прынята браць 1 верасня 1969-га, калі калектыў “Лявоны”, атрымаў права называцца вакальна-інструментальным ансамблем. А ўжо годам пазней ён быў перайменаваны ў “Песняры”. Гэта значыць, у першы дзень сёлетняй восені наша краіна — ды і, упэўнены, як мінімум уся постсавецкая прастора — адзначыць залаты юбілей легенды! Натуральна, “К” не магла абмінуць увагай будучую падзею. Гэтай гутаркай мы адкрываем серыю інтэрв’ю з музыкантамі, якія пісалі і працягваюць пісаць хроніку славутага ансамбля. І першым суразмоўцам стаў артыст, які быў сярод тых, хто стаяў ля вытокаў “Песняроў” — Уладзіслаў МІСЕВІЧ.
Далей