Згадваючы Шчамялёва як самабытнага творцу, мы не павінны забываць і пра іншы ягоны талент — выбітнага
педагога. Гады тры запар (пачынаючы з 1966-га) я быў пастаянным рэцэнзентам у дыпломнікаў мастацкай вучэльні, якія амаль усе прайшлі школу Шчамялёва. Да гэтага часу памятаю многіх з гэтага племені.