Дзверы да схаваных скарбаў
Гэтым годам Дзень беларускай навукі, які прыпадае на 27 студзеня — святочны ўдвая. Галоўная даследчая ўстанова краіны — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — адзначае сёлета сваё 90-годдзе. Саракагадовы юбілей неўзабаве справіць і бадай недаацэнены шырокай публікай айчынны музей — старажытнай беларускай культуры. І сапраўды, не так проста знайсці тыя дзверы, якія вядуць да ягоных скарбаў! Таму кіраўніцтва ўстановы спадзяецца, што гэты асаблівы год стане для яе папраўдзе прарыўным.
У маі 1979 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыўся Музей старадаўняй беларускай культуры. Яго з’яўленне было цалкам лагічным: на працягу многіх дзесяцігоддзяў супрацоўнікі колішняга Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ладзілі па ўсёй рэспубліцы экспедыцыі, збіраючы ўнікальныя ўзоры айчыннага мастацтва, рамёстваў і этнаграфіі. Гэтыя калекцыі
і акумуляваў новы музей, які хутка стаў значным навукова-даследчым цэнтрам.
Далей