А я кажу вам, шо кaжон, хто гнiвайіцьця на свогo брaта напрaсно, той мaе йты пуд суд. А хто скaжэ на брaта свого “ныздaра”, тогo мaе суды'ты высoкый суд, а як хто скaжэ “бызрозyмный” — то мaе попaсты в огoнь пыкэ'лный. Гэта радкі з Евангелля, якое пераклаў на заходнепалескую гаворку навуковец і дыялектолаг Фёдар Клімчук, які пакінуў нас у мінулы кастрычнік. Зусім трохі не дажыўшы да прэзентацыі выдання, якая з аншлагам прайшла ў Мінску 23 студзеня.