Афшор для творчага прарыву
На пачатку месяца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 506 “Аб развіцці Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года”. Гэтаму папярэднічалі візіты Кіраўніка дзяржавы на вядучыя вытворчыя аб’екты сваёй малой радзімы, такія, да прыкладу, як інструментальны завод, льнокамбінат… Антыкрызісная праграма прадугледжвае стымуляцыю дзяржаўна-прыватнага бізнесу, абнаўленне грамадскага транспарту, рамонту жылога фонду і шэрагу аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, культуры. Фінансаванне праграмы ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскага бюджэту.
Далей