З 6 па 10 лютага ў сталічным комплексе “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў пройдзе XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У Беларусь прыедуць прадстаўнікі 35 краін свету, усяго чакаецца каля 300 удзельнікаў. Ганаровы госць — Злучаныя Штаты Амерыкі. Галоўныя тэмы выставы — Год малой радзімы,
II Еўрапейскія гульні.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2018 года № 68 зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў горадзе Мінску. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
14 студзеня споўнілася 80 гадоў Васілю Шаранговічу. З юбілеем народнага мастака Беларусі павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Цягам тыдня добрыя словы ў адрас выбітнага творцы таксама працягваюць гучаць. Заслужаны дзеяч мастацтваў, прафесар, колішні рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Васіль Шаранговіч выхаваў не адно пакаленне мастакоў. Таму сёння на старонках “К” настаўніка віншуюць яго вучні.