Калі ў свой час з дыпламатычнай працы на пасаду міністра культуры Беларусі прыйшоў Павел ЛАТУШКА, пра яго казалі: былых дыпламатаў не бывае. Здаецца, ужо ёсць падставы казаць тое самае і пра былых міністраў культуры, якія вярнуліся на дыпламатычную працу. Цяперашні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы з’яўляецца таксама і эмісарам айчыннага мастацтва ў тым горадзе, які лічыцца сталіцай мастацтва сусветнага.
Са спадаром Паслом мы гутарым пра шматлікія культурныя ініцыятывы Пасольства і пра тое, ці можа мастацтва дапамагчы “адкрыць” Беларусь для замежнікаў.
Сёння, акурат у дзень народзінаў Уладзіміра Мулявіна, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе, паводле традыцыі, канцэрт, прысвечаны яго 77-й гадавіне. Дзве сямёркі аказаліся сімвалічнымі, бо вечарына злучыць творчыя імёны, што сталі непарыўнымі яшчэ пры жыцці гэтых вялікіх майстроў — і засталіся з’яднанымі пасля смерці. Канцэрт так і называецца — “Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін
і Ігар Лучанок”.