Чатыры стравы з аднаго шчупака
Казка пра Ямелю і чароўнага шчупака, вядомая пад назвай “Па шчупачыным загадзе”, нечакана апынулася на хвалі небывалай папулярнасці. Тры гады таму яе паставілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, і гэты спектакль па-ранейшаму карыстаецца трывалым попытам у гледачоў. Ажно двойчы тая ж казка, але ў “пераказе” розных аўтараў, была прадстаўлена на нядаўняй Нацыянальнай прэміі Беларусі: у пастаноўцы Палескага і Магілёўскага тэатраў. Нарэшце, днямі адбылася прэм’ера ў Маладзёжным тэатры эстрады, дзе казка дала штуршок новым аўтарскім фантазіям. Чым не гэткія “фанфікі” на зададзеную тэму?
Далей