Бяспечнае плаванне з піраннямі
Што рабіць, калі тыдні планамерна падводзяць да торта з дзесяццю свечкамі, перыяд замілавання чароўнымі прынцэсамі ды катамі ў ботах застаецца ў глыбокім дзяцінстве, а жыццё раз-пораз ужо агаломшвае несправядлівасцю і становяцца заўважнымі яго складанасці? Тэатрам вельмі лёгка працаваць з казкамі для малечы, а вось наводзіць масты з крыху пасталеўшай аўдыторыяй, якая ўжо шукае адказы на пытанні пра пошук сябе ў свеце, атрымліваецца не заўжды. Шчаслівае выключэнне з гэтай завядзёнкі — Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, дзе днямі адбылася прэм’ера спектакля “Хлопчык, які плаваў з піраннямі” па кнізе сучаснага англійскага пісьменніка Дэвіда Алманда.
Далей