Сказ пра драйв ад прафесіі
Шмат вады сплыве, пакуль чалавек да таго дажыве. З 2008 года ў штаце Маладзёжнага тэатра Дзмітрый Багаслаўскі працуе: на сцэне грае, спектаклі ставіць. Аднак трэцяя яго іпастась, драматургічная — па якой ён, між іншым, у першую чаргу вядомы далёка за межамі Беларусі — ніяк “Маладзёжкай” задзейнічана
не была. І вось напрыканцы лістапада ў афішы тэатра роднага з’явілася пастаноўка за аўтарствам “самага свайго” драматурга: Дзяніс Паршын паставіў “І не намі тое прыдумана”. Сама п’еса мае назу даўжэйшую: “Нічыпар. Сказ пра бязмытныя часы і шлях далёкі, але заўсёды канцавы, як належыць, ды і не намі тое прыдумана”.
Далей