Трыумф і магія “Сумы”
На мінулым тыдні Беларусь абляцела цудоўная навіна — галоўны прыз фестывалю дакументальнага кіно ў Амстэрдаме — IDFA — узяла стужка нашага суайчынніка Андрэя КУЦІЛЫ Summa. У конкурсе фільмаў сярэдняй працягласці яна абышла адзінаццаць работ іншых рэжысёраў, і стала бадай першай карцінай беларускага дакументаліста, уганараванай на такім высокім узроўні. Расповед пра сяброўства польскага мастака Анджэя Струмілы і мінскай дзяўчыны Марыі скарыў журы сваёй “здольнасцю прыгожа і вытанчана выявіць універсальнасць чалавечага досведу”.
Паміж вяртаннем з Амстэрдама і падарожжам у Варшаву мы заспелі Андрэя з яшчэ свежымі ўражаннямі ад перамогі і распыталі пра фестываль, пераможны твор ды магію кіно.
Далей