21 лістапада коласаўцы адзначалі 92 гады з дня нараджэння роднага тэатра. Сёлета свята атрымалася асабліва годным, бо ў гэты вечар артысты звярнуліся да творчасці таго аўтара, чыё імя па праву носіць наш творчы калектыў — народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. І паказалі прэм’еру — спектакль “Сымон-музыка”.
Завяршылася дзіцячае “Еўрабачанне”. Пераможца вызначаны — гэта Раксана Венгель з Польшчы, якая не магла стрымаць слёз, пачуўшы канчатковую колькасць набраных галасоў. Можна ганарыцца і нашым Даніэлем Ястрэмскім: ён выступіў вельмі добра. Але конкурс пакінуў і пытанні, адно з якіх вынесена ў назву. Сапраўды, няўжо дзіцячае “Еўрабачанне” настолькі пасталела, што не пакінула дзяцінству шанцаў?
22 лістапада ў Палацы мастацтва адкрылася шостая біенале жывапісу, графікі і скульптуры. Ёй, зразумела, не выпадае канкурыраваць з венецыянскай, але роля згаданай імпрэзы ў культурным жыцці краіны раз ад разу ўзрастае. Быць яе лаўрэатам стала прэстыжным — пры тым, што грашовы складнік лаўрэацтва даволі сціплы. Ды не ўсё вымяраецца грашыма…