“Беларускі гай” у Адэсе
Свежую манаграфію кандыдата гістарычных навук, дацэнта БНТУ Мікалая Шчаўлінскага я прачытаў на адным дыханні. Адорваючы чытача цэлым россыпам цікавых фактаў, яна даставерна, пераканаўча і кампетэнтна распавядае пра такую малавядомую старонку мінуўшчыны як культурна-асветніцкая дзейнасць сярод беларускіх бежанцаў у часы Першай сусветнай вайны. Толькі вось чытачоў у яе, пэўна, будзе небагата — зважаючы на сціплы наклад. Лічу, гэта несправядліва.
Далей