Цэнтральная вуліца аграгарадка ўсё не сканчалася і не сканчалася. Нават стаў турбавацца, — а дзе ж яго ўстановы культуры, якія я меў намер ашчаслівіць сваім візітам? Ага, размясціліся яны, аказваецца, амаль ля самага выезду. Хоць, можа, я проста не з таго боку ў Жырмуны заехаў? І знаходзяцца яны акурат на ўездзе — бы гэткія візітоўкі? Хай так яно і будзе!