Тэатр аднаго цела
На стылізаваных пад вінтаж фота — немаладая аголеная кабета ў даволі дзіўных паставах. На пачатку гэта выклікае... не шок, вядома, а хіба недаўменне і пытанне “Навошта?” Але неўзабаве ты прыходзіш да высновы, што патрапіў не на (псеўда-)эратычную выставу, а ў вельмі спецыфічны тэатр, дзе акцёр і рэжысёр — у адной асобе. І скрозь парад размаітых вобразаў ды пераўвасабленняў патыхае бергманаўскім экзістэнцыяльным халадком.
Літоўская фотамастачка Віялета Бубелітэ цягам вось ужо амаль сарака гадоў фатаграфуе выключна саму сябе. Такім чынам, дыстанцыя паміж мастаком і мадэллю, паміж аб’ектам і суб’ектам бачання, прынцыпова зведзена да нуля. Кажуць, сама аўтарка тлумачыць такі свой падыход выключна спрашчэннем творчага працэсу: маўляў, не трэба шукаць пасярэднікаў, тлумачыць ім, што рабіць, і плаціць грошы. Але, думаецца, тут ёсць і куды больш грунтоўная прычына.
Далей