Забыты летапісец эпохі
Недзе напрыканцы 1975 года ў Мінску здарылася амаль анекдатычная, але насамрэч вельмі сумная гісторыя. Праходзячы паўз смеццевыя кантэйнеры ў двары дома, двое мінакоў звярнулі ўвагу на купу малюнкаў, якія там валяліся. На шчасце, гэта былі студэнты тэатральна-мастацкага інстытута Соф’я Ліўшыц і Леанід Асенні. Іх прафесійныя погляды тут жа адзначылі вартасць гэтых работ. І дзве сотні аркушаў былі выратаваныя.
Мікалай Тарасікаў пайшоў з жыцця яшчэ за дзесяць гадоў да згаданага выпадку, і берагчы яго “хлам” не было каму — ці, можа, не было дзеля чаго. Ды і сёння імя гэтага па-свойму цікавага мастака амаль нічога не кажа нашаму сучасніку. А шкада!
Далей