Днямі народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Валянцін ДУДКЕВІЧ справіў 75-годдзе. Юбілейную вечарыну “Што я люблю, у што я веру…” убачылі не толькі гледачы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога прайшоў канцэрт, але і шматтысячная тэлеаўдыторыя.