“У тое, што рабілі, свята верылі”
У гэтым месяцы адзін за адным выпалі два важныя для нашай гісторыі юбілеі. 29 кастрычніка стагоддзе святкуе беларускі камсамол. А трохі раней споўнілася 75 гадоў з дня аднаўлення працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Нагадаю: здарылася гэта ў 1943 годзе, калі, здавалася б, было зусім не да вучобы. Амаль уся тэрыторыя Беларусі пакуль яшчэ заставалася пад акупацыяй, таму заняткі праходзілі на станцыі Сходня пад Масквой.
Асоба, пра якую я хацеў бы распавесці, у пэўнай меры лучыць абодва гэтыя юбілеі. Будучы выбітны навуковец і педагог Давыд Мельцар пачынаў свой жыццёвы шлях камсамольскім лідарам адроджанага БДУ. Прайшоўшы гэтую школу, ён атрымаў той досвед, які потым дазволіў яму вучыць будучых настаўнікаў. Гэты прафесар і доктар навук зрабіў велізарны ўнёсак у падрыхтоўку кадраў для школ Рэспублікі Беларусь, задаючы для іх планку прафесіяналізму і натхняючы сваім прыкладам.
Далей