Рух на арбіту з хуткасцю веласіпеда
З вядомай на ўсю Беларусь руплівіцай рэгіянальнай культуры Адай Райчонак мы п’ем каву ў яе гасцёўні, назіраючы за тым, як сонца ўстае па-над мястэчкам Германавічы, дзе яна так багата паспела зрабіць. На календары — 13 кастрычніка. Вось ужо шмат гадоў гэты дзень для яе асаблівы. Пагатоў, сёлета, калі адзначаюцца 130-я ўгодкі з дня нараджэння Язэпа Драздовіча.
Для таго, каб пра мастака на яго малой (і не толькі) радзіме памяталі і ведалі, спадарыня Ада прыклала безліч намаганняў — разам з невялікай купкай паплечнікаў. Здаецца, пасеянае імі ў свой час зерне прарасло. Хаця парасткі пакуль настолькі далікатныя, што не прыглядаючыся ты можаш іх нават і не заўважыць. І праблема тут, вядома, зусім не ў рупліўцах.
Далей