На ХХІІІ Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” ў Брэсце гаспадары паказалі адразу тры свае прэм’еры. Прычым “за дужкамі” засталіся яшчэ некалькі тамтэйшых спектакляў, якія маглі б прэтэндаваць на гэтую ды іншыя фестывальныя сцэны.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на Някрасава) адначасова праходзіць некалькі выстаў. Як па мне, усе яны вартыя глядацкай увагі. Але калі вы настроены выключна на станоўчыя эмоцыі, дык, можа, вам і не варта туды наведвацца.