Словы “Біблія” і “бібліятэка” недарэмна маюць аднолькавы корань. Дзень бібліятэк сёлета пройдзе напярэдадні выключнай падзеі. Галоўная кніжная скарбніца краіны на месяц размесціць у сваіх сценах звышкаштоўныя артэфакты з усяго свету, якія апавядаюць пра гісторыю Кнігі кніг — Бібліі.
А таксама і пісьменства наогул.
11 верасня ў прэс-цэнтры Дома прэсы ішла гаворка пра адкрыццё аддзела кітайскай літаратуры ў адной з мінскіх кнігарняў і пра перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў выдавецкай справе і кнігагандлі.
У рамках міжнароднай акцыі Рады Еўропы Дні еўрапейскай спадчыны, якая ў Беларусі супадае з акцыяй нацыянальнага маштабу “Год малой радзімы”, у Нацыянальным гістарычным музеі прайшла выстава “Славутыя дзеячы Беларусі”. На ёй была прадстаўлена нізка партрэтаў нашых нацыянальных дзеячоў, якія зрабілі важкі ўнёсак у еўрапейскую, а значыць, і ў сусветную цывілізацыю.
Учора ў Гомелі ўрачыста адкрыўся ІХ Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”. Вынікі конкурсаў, што традыцыйна ладзяцца ў яго рамках, абвесцяць заўтра.