Нашчадкі сарматаў
Кожны з нас — вяршыня эвалюцыі ўласнага роду, зыркая зорка, на якую з цемры стагоддзяў глядзяць “цені забытых продкаў”. Змрочны ці ўхвальны іх позірк — гэта, вядома, ужо ад нас залежыць. Але само нашае існаванне стала магчымым толькі дзякуючы сотням, тысячам жыццяў, пакладзеных у падмурак піраміды, верхавінай якой мы з’яўляемся. І цалкам у нашых сілах выказаць павагу да свайго роду і зазірнуць у Мінулае. Не такое ўжо далёкае, як можа падацца.
Генеалагічны пошук — цікавы і захапляльны працэс. Ён дазваляе адчуць сябе гэткім Холмсам-Марпл-Мегрэ-Каломба. І акрамя ўласнай карысці, вынікі генеалагічных даследванняў кожнага з нас значна ўзбагачаюць веды аб гісторыі нашай краіны.
Далей