Падроблены дранік
Неяк, седзячы ў кавярні з небеларускай назвай, “зачапіліся” языкамі з каляжанкай: ці здольны звычайны дранік як прадстаўнік нацыянальнай кухні ўступіць у канкурэнтную барацьбу з фаст-фудам? І калі так, якім мусіць быць сцэнарый яго эфектыўнага прасоўвання? На мае аргументы адносна таго, што нацыянальная кухня знаходзіцца ў іншай камерцыйнай нішы, ніж шматаблічная бульба фры, пачула: а як жа знакаміты ва ўсім свеце стрыт-фуд? Чаму ў нашай краіне ён развіваецца зусім не ў нацыянальным ключы? Чаму любы цікаўны турыст не можа з’есці проста “з колаў” той самы дранік з любым — па выбары — дадаткам?
Далей