Учора паказам у сталічным кінатэатры “Масква” фільмаў “Сляпыя спатканні” Левана Кагуашвілі
і “Вяселле” Міхаіла Кабахiдзе і адкрыццём у фае Палаца Рэспублікі фотавыставы, прысвечанай 100-годдзю Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, і выставы грузінскіх мастакоў, што жывуць у Беларусі, у нашай краіне стартавалі Дні культуры Грузіі, якія праводзяцца ўпершыню.
Праект “Класіка ля Ратушы з velcom” пашырае свае геаграфічныя межы. Увечары 7 верасня на пляцоўцы перад Канцэртнай залай “Віцебск” выступіць Музычная капэла “Санорус”.
11 верасня ў Брэсце пачнецца ХХІІІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. За шэсць дзён пройдуць ажно 26 спектакляў з 10 краін: Албаніі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і, канешне, Беларусі. Але ж справа не ў статыстыцы! Сёлета фэст істотна абнавіў свой фармат.