Карабас-Барабас у памежнай зоне
Ва ўтульным і дагледжаным парку ідзе гарадское свята. Разняволеныя людзі гуляюць па алейках з дзецьмі альбо смакуюць напоі. Папкорн, салодкая вата, шарыкі… Раптам аднекуль выплываюць дзіўныя пачвары на хадулях і смела рушаць наўпрост у святочны натоўп. І ва ўсіх прысутных з’яўляецца выбар: стаць удумлівымі гледачамі гэтай дзеі, адрынуць яе альбо проста не заўважыць. Апошніх, вядома, больш за ўсіх,
але знаходзяцца і першыя — прычым іх нямала.
Гэтым перформансам, які мае красамоўную назву “Чужыя”, можна алегарычна акрэсліць ролю яго выканаўцы ў беларускім тэатры апошніх трох з гакам дзясяцігоддзяў. Для кагосьці InZhest — даўно ўжо легенда, камусьці — “прынамсі, цікава”, нехта
і дасюль адварочваецца. У кожным разе, тэатр, які не раз браў галоўныя прызы буйных міжнародных фестываляў і стабільна ды з найлепшага боку прадстаўляе нашу краіну за мяжой, сёння месціцца ў вельмі сціплай актавай зале звычайнага інтэрната (прычым да нядаўняга часу ўмовы ў яго былі яшчэ горшыя). Менавіта там мы і гутарым з нязменным кіраўніком “ІнЖэсту” Вячаславам ІНАЗЕМЦАВЫМ напярэдадні доўгачаканай для ўсіх мінскіх прыхільнікаў прэм’еры — “Генэзіс, або Паходжанне відаў”
Далей