Яна лічыцца адным з самых паспяховых беларускіх жывапісцаў новага пакалення. Прынамсі, Алеся СКАРАБАГАТАЯ мае шчаслівую магчымасць рабіць выключна тое, што даспадобы ёй самой! Скончыўшы пяць гадоў таму Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, яна цяпер у ёй выкладае, сумяшчаючы гэта з актыўным удзелам у арт-жыцці. Пра яго асаблівасці мы і гаворым.