У Гомельскім абласным драматычным тэатры ледзь не адну за адной паставілі дзве беларускія п’есы: “Уваскрэсенне Лазара” Глеба Ганчарова і “Каханне без тармазоў” Мікалая Рудкоўскага. Сенсацыя? Паспрабуем разабрацца.
На пачатку месяца ў сталічным Палацы мастацтваў адкрыліся ажно тры новыя выставы. Практыка такіх сумешчаных вернісажаў стала ўжо пастаяннай і дэманструе свой плён — прынамсі, па колькасці наведвальнікаў. А ў самы пік “мёртвага сезону” гэта асабліва актуальна.