На мінулым тыдні ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршыліся X Сусветныя харавыя гульні. Беларусь сёлета была там прадстаўлена толькі ў судзейскім калектыве — у якасці члена журы амаль два тыдні правяла на музычнай Алімпіядзе наш дырыжор Інэса БАДЗЯКА. “К” сустрэлася з ёй адразу па вяртанні з афрыканскага кантынента.
“Нішто не даецца нам так танна, як ветлівасць. Гэтай старой і мудрай думкай работнікі адной крамы вырашылі падзяліцца са сваімі пакупнікамі, напісаўшы вядомае выслоўе на сцяне. І, трэба аддаць ім належнае, паставіліся да справы не дагматычна, але творча. У новай рэдакцыі афарызм набыў зусім новае і нечаканае гучанне: “Нішто не даецца нам так танна, як ветлівасць і культура”.