Эмісары з краіны цмокаў
Фестывальны сезон у самым разгары. Сёння ў Глыбокім завяршаецца “Вішнёвы фэст”, неўзабаве брэндавыя святы пройдуць і ў дзясятках іншых куткоў краіны. Між тым, некаторыя нашы музыкі адзін за адным скараюць і замежныя фэсты, становячыся своеасаблівамі эмісарамі беларукай культуры.
Мода на сярэднявечча не згасае ва ўсім свеце вось ужо амаль паўстагоддзя. Зразумела, не абмінула яна і Беларусь. Гурт IRDORATH з новага пакалення айчынных музыкантаў пайшоў нават трохі далей за іншых выканаўцаў. Свой стыль ён называе “фэнтэзі-фолкам”, і старадаўнія інструменты ды этнічныя матывы спалучаюцца ў ім з дрэдамі і крыламі цмока на сцэне.
Мінулы год для Irdorath стаў прарыўным. Выхад новага альбома на германскім лэйбле, удзел у буйных еўрапейскіх фестывалях, пачатак насычанага гастрольнага жыцця... Гэтым летам калектыў таксама ўвесь час у дарозе. У першы уік-энд ліпеня ён выступіў у Італіі, у другі — у Латвіі, а вось акурат сёння мае выйсці на сцэну буйнога фэсту ў Румыніі.
— Фестывальны сезон звычайна доўжыцца з красавіка па кастрычнік, і сёлета ў нас у гэты час толькі некалькі вольных выхадных! — распавядаюць музыканты. На вельмі розных пляцоўках яны імкнуцца распавесці пра родную краіну — не толькі словамі Караткевіча, але і сваім дзівосным шоу ды драйвавай
музыкай.
Далей