На мінулым тыдні ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршыліся X Сусветныя харавыя гульні. Беларусь сёлета была там прадстаўлена толькі ў судзейскім калектыве — у якасці члена журы амаль два тыдні правяла на музычнай Алімпіядзе наш дырыжор Інэса БАДЗЯКА. “К” сустрэлася з ёй адразу па вяртанні з афрыканскага кантынента.
Пачынаецца праект стварэння анлайн-курсаў па розных аспектах традыцыйнай культуры “Этнаакадэмія”. Арганізатары надзвычай зацікаўленны ва ўдзеле прадстаўнікоў з рэгіёнаў і заклікаюць падаваць заяўкі. Для кіраўнікоў гурткоў, выкладчыкаў, навукоўцаў гэта ўнікальная магчымасць стварыць уласны інтэрактыўны навучальны курс, папулярызаваць свой прадмет, рэгіянальную культуру, урэшце (чаму б і не?) — папіярыць сябе як спецыяліста.
Сёння ў Глыбокім завяршаецца Міжнароднае свята “Вішнёвы фестываль” — ужо шосты па ліку. А пачынаўся гэты праект у 2013-м, годам раней заняўшы ў Мінску другое месца ў фінале Рэспубліканскага конкурсу творчых работ па прасоўванні гарадоў і рэгіёнаў краіны ў рамках III Міжнароднага форуму “Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць”. І вось ужо 6 гадоў Глыбокае называюць вішнёвай сталіцай нашай дзяржавы, настолькі і сам горад, і Глыбоцкі край наогул багатыя гэтай смачнай, сакавітай ягадай.
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі экспануецца выстава эстонскага фотамастака Андрэса Адамсана “Сто дамоў у Пярну”. Аўтар прысвяціў творчую работу сваёй маці Айме, а лічба 100 мусіць нагадваць, што сёлета Эстонія святкуе векавы юбілей абвяшчэння незалежнасці.