У застылым часе
Наведаўшы фестывальнай парою Віцебск, перад вяртаннем дахаты знайшоў трохі часу, каб прайсціся па “шагалаўскім” Задзвінні — колішняй слабодцы Прысмушкі. Балазе, дабірацца ў тыя мясціны вельмі зручна, яны зусім блізка ад абодвух вакзалаў. Што, па ідэі, магло б стаць яшчэ адной (немаведама ўжо якой па ліку) матывацыяй іх нарэшце “турыстызаваць”.
Пра кварталы, якія легендарны мастак найперш і лічыў “сваім Віцебскам”, я ўжо пісаў з год таму — акурат да юбілею Шагала. Кароткі змест той публікацыі просты: там усё кепска. Але заставалася нейкая надзея на прыемны сюрпрыз. Тым болей, у горадзе над Дзвіною яны здараюцца. Ды, на жаль, не ў гэтым выпадку.
Далей