“Жыліцкі Версаль” у валізцы
“К” ужо пісала пра тое, што вызначаны пераможцы XXVI рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Сёння гаворка пра канкрэтнага ўладальніка прэміі — Жыліцкую сельскую бібліятэку-філіял сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна. Гэтага поспеху ўстанова дамаглася ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” сярод бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці. Супрацоўнікі склалі летапіс роднай вёскі, уплыў на якую аказаў палац роду Булгакаў, і назвалі ладную па памерах і вазе кнігу “Жыліцкі Версаль”. Я, напрыклад, яшчэ не бачыў падобных самаробных выданняў, падрыхтаваных на такім высокім узроўні. Для альбома нават валізка адмысловая зроблена.
Далей