Тэатр “Тэрыторыя мюзікла” на чале з Дзмітрыем Якубовічам і Настассяй Грыненка сустрэў сваё пяцігоддзе чарговай прэм’ерай, прычым з вельмі красамоўнай назвай. На сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў паказалі “Звычайны цуд” Генадзя Гладкова.
Навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка Смілавічы імя Хаіма Суціна — удзельнікі шматлікіх выстаў і ўладальнікі незлічоных узнагарод і дыпломаў. І тым не менш, сёлетняя экспазіцыя, якую яны падрыхтавалі, абяцае стаць для іх выключнай — яе ўбачаць у трох французскіх мястэчках: Шампіньі-сюр-Вёд, Шынон і Рышэлье.
Днямі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся чарговы выпуск. Сярод дыпломных прац былі прадстаўлены тры оперныя спектаклі з удзелам не толькі выпускнікоў, але і студэнтаў іншых курсаў. Пастаноўкі выклікалі рэзананс, а часам і жаданне параўнаць іх з аднайменнымі спектаклямі Вялікага тэатра Беларусі.