Прысмак беларускай кнігі
Гледзячы на сённяшні Моталь, цяжка паверыць, што калісьці адміністрацыйна-тэрытарыяльна ён з’яўляўся вёскай. Ва ўсялякім выпадку, цэнтр яго мала чым адрозніваецца ад невялікага горада. У крокавай, а то і меншай даступнасці тут — Дом культуры, дзе знаходзяцца і бібліятэка, і Музей народнай творчасці, і гасцініца, і кафэ... Рай для прыезджых, што жадаюць правесці тут час культурна. І з карысцю для страўнікаў, бо месца гэта — радзіма знакамітага міжнароднага кулінарнага фэсту “Мотальскія прысмакі”. А таксама радзіма першага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Хаіма Вейцмана. Але за прысмакамі “К” адправіцца сюды налета — на чарговы форум. Пакуль жа “праінспектавала” дзве ўстановы культуры аграгарадка.
Далей