На пошукі зніклага тэатра
Тады знікалі людзі — мільёнамі… Знікалі цэлыя народы. У маёй дзіцячай калекцыі меліся паштовыя маркі з даваеннай серыі “Народы СССР”, якіх ужо не было ў пасляваенных каталогах з прапушчанымі нумарамі: “Немцы Паволжжа”, “Асяціны”, “Чэчэнцы”, “Яўрэі Бірабіджана”…
Знікалі кнігі, газеты, партрэты… Знікалі — беззваротна! — адзіныя экземпляры аўтарскіх рукапісаў… Знікалі часопісы. З хітрыкамі і цішком здабыў я са спецсховаў Ленінкі тры нумары “Узвышша” за 1929 год з таленавітым сатырычным — ды, на жаль, няскончаным — раманам “Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя”.
І вось тады, экранізуючы гэты ўнікальны для беларускай літаратуры твор, натрапіў я на сляды… Не, дакладней, тады мне толькі пачуліся-прымроіліся нейкія гаснучыя адгалоскі, глухое рэха, а вось пазней, праз гады, я зацікаўлена і заўзята кінуўся на пошукі зніклага тэатра.
Далей